Навучанне для фатографаў


Прывітанне! Мяне завуць Юлія Раманькова. Фатаграфую казачныя жаночыя партрэты і каханне. 

Я хачу паказаць вам свой магічны свет фатаграфіі і падзяліцца вопытам. Прапаную навучанне, якое дапаможа раскрыць творчы патэнцыял і адчуць свой стыль. 

01

Для каго

Навучанне падыдзе як для тых, хто толькі пачынае фатаграфаваць, так і для тых, хто ўжо працуе фатографам і хоча вызначыць свой стыль

02

Што вы атрымаеце

Вы навучыцеся прыдумляць цікавыя і творчыя ідэі для фотасесій. Даведаецеся пра прыёмы кампазіцыі, «магічнае» святло, натуральнае пазіраванне. А таксама аўтарскія хітрыкі «кіношнага» кадра

03

Фарматы навучання

Я падрыхтавала некалькі варыянтаў навучання: індывідуальны (афлайн) і групавы (анлайн). З кожным вы можаце азнаёміцца ніжэй

Навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Індывідуальны майстар-клас

  • Сустрэча, знаёмтва, разбор партфоліа, вашых прац
  • Лекцыя пра падрыхтоўку да фотасесіі  
  • Фотасесія-кансультацыя са мной (прайду з вамі ўсе этапы падрыхтоўкі да здымцы і на самой фотасесіі буду побач)
  • Дапамога з адборам кадраў і апрацоўкай
Падрабязней
Навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Групавыя заняткі

  • Знаёмтва, разбор партфоліа, вашых прац
  • 5-6 лекцый пра кампазіцыю, святло, пазіраванне, узаемадзеянне з героем і г.д.
  • 5-6 хатніх заданняў і разбораў ад мяне
  • практычнае заданне: творчая здымка
  • фінальны занятак: агляд вашых праектаў
Падрабязней
Навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Ад аўтара

Фатаграфія - мае сны, мая душа, мой магічны свет. Я шчыра захапляюся кожным захадам сонца, кожным героем (іх рукамі, сківіцамі, вачыма), подыхам ветрыку. Бо цяпер для мяне фотасесія - не стрэс, дзе я баюся за ўсё! Гэта творчы працэс, казка, якую я ствараю разам з героем і для яго. 

Раней я не «разумела», не бачыла гэтай магіі, не магла перадаць у кадрах тое, што адчуваю. Мне дапамаглі веды: кампазіцыі, святла, пазіравання, камунікацыі з героямі. Толькі дзякуючы гэтаму зараз я бачу тое, што так доўга хацела паказаць людзям. 

І цяпер мне хочацца дапамагчы вам прайсці шлях у пошуках свайго стылю. Толькі каб вы не шукалі яго навобмацак, а паступова праходзілі ўсе этапы і бачылі, як з кожным фота расце ваша творчасць. 

Создадим для вас творческие кадры!

Вы также можете оставить заявку на фотосессию, и я свяжусь с вами в ближайшее время. Буду рада обсудить детали будущей съёмки!

Альбо напішыце мне

BY
RU