Групавыя заняткі
Лекцыі і практычныя заданні дапамогуць вам у пошуку свайго стылю і натхнення. Менавіта гэтыя веды калісьці дапамаглі мне знайсці свой стыль і прынеслі ўпэўненасць у сваёй працы.
План навучання

Знаёмтва і разбор партфоліа
На гэтым занятку вы расказваеце, якія фота падабаюцца вам, што вас натхняе. Індывідуальна для кожнага я разбіраю партфоліа. Раблю акцэнт на вашых моцных фотаздымках
Лекцыя 1
Што такое «свой» стыль? І як яго нарэшце знайсці?
На гэтым занятку вы даведаецеся, адкуль з’яўляецца натхненне. Што мы, як фатографы, можам узяць ад мастацтва? Што такое ланцужок асацыяцый і як ён дапаможа прыдумляць ідэі
Лекцыя 2
Чаму 50% поспеху залежыць ад падрыхтоўкі?
Вы даведаецеся, як распрацаваць «мудборд», што абавязкова трэба прадумаць перад здымкай. Для чаго патрэбны план здымкі і як яго скласці. І чаму ў выніку лепшыя кадры - тыя, што мы зрабілі не па плане
Лекцыя 3
Прыёмы кампазіцыі
Рамка ў кадры, сіметрыя, негатыўная прастора і іншыя прыёмы. Для чаго яны патрэбныя? Як правільна карыстацца імі, каб перадаць настрой, сэнс і ідэю фотаздымка?
Лекцыя 4
«Магічнае» святло
Як навучыцца бачыць святло і працаваць з ім? Як толькі са святлом ад акна стварыць казку? Навучымся разумець святло, каб потым яго не баяцца
Лекцыя 5
Натуральнае пазіраванне
Навучымся не заміраць у адной позе і не капіраваць іх з Pinterest. А таксама разгледзім таямніцу, як зрабіць той самы кадр як у фільме
Лекцыя 6
Камунікацыя з героямі здымкі
Чаму ўпэўнены фатограф = спакойныя героі здымкі? Як расслабіць герояў на фотасесіі. Што казаць (і рабіць), калі ўсё ідзе не па плане?
Творчы праект
Гэта ваш фінальны праект, зроблены з вашай ідэяй, дэтальнай распрацоўвай. Цікавая здымка для вашага партфоліа. Са мной можна будзе абмеркаваць ідэі, параіцца і папрасіць дапамогі
Фармат
- Анлайн-лекцыі
- 1 раз на тыдзень + хатняе заданне
- Заняткі доўжацца 1-1,5 гадзіны
- Вы зможаце задаваць пытанні падчас лекцыі, а таксама ў чаце групы
- Заняткі таксама будуць даступныя ў запісе
Чаму курс будзе карысным?
Я ведаю, як часам раздражняе шлях да пошуку таго самага стылю: доўга, незразумела, страшна. Мае заняткі дапамогуць вам лягчэй і хутчэй прайсці яго, бо вы будзеце ведаць, на што рабіць акцэнт. У курсе я сабрала ўсе самыя важныя моманты, якія і зараз дапамагаюць мне ствараць казачныя кадры з цікавымі ідэямі.
Для матывацыі
паказваю вам, як я здымала калісьці даўно…



А так
Я фатаграфую зараз



Кошт
500 byn
Зараз ідзе набор на мой аўтарскі групавы курс. Усяго - 10 месцаў. Калі вы таксама хочаце зазірнуць у магічны свет фатаграфіі разам са мной, запоўніце, калі ласка, форму. І я адкажу вам у бліжэйшы час

Альбо напішыце мне
Каб забраніраваць месца ў групе

