01
Для каго
Навучанне падыдзе як для тых, хто толькі пачынае фатаграфаваць, так і для тых, хто ўжо працуе фатографам і хоча вызначыць свой стыль
02
Што вы атрымаеце
Вы навучыцеся прыдумляць цікавыя і творчыя ідэі для фотасесій. Даведаецеся пра прыёмы кампазіцыі, «магічнае» святло, натуральнае пазіраванне. А таксама аўтарскія хітрыкі «кіношнага» кадра
03
Фарматы навучання
Я падрыхтавала некалькі варыянтаў навучання: індывідуальны (афлайн) і групавы (анлайн). З кожным вы можаце азнаёміцца ніжэй

Індывідуальны майстар-клас
- Сустрэча, знаёмтва, разбор партфоліа, вашых прац
- Лекцыя пра падрыхтоўку да фотасесіі
- Фотасесія-кансультацыя са мной (прайду з вамі ўсе этапы падрыхтоўкі да здымцы і на самой фотасесіі буду побач)
- Дапамога з адборам кадраў і апрацоўкай

Групавыя заняткі
- Знаёмтва, разбор партфоліа, вашых прац
- 5-6 лекцый пра кампазіцыю, святло, пазіраванне, узаемадзеянне з героем і г.д.
- 5-6 хатніх заданняў і разбораў ад мяне
- практычнае заданне: творчая здымка
- фінальны занятак: агляд вашых праектаў

Ад аўтара
Фатаграфія - мае сны, мая душа, мой магічны свет. Я шчыра захапляюся кожным захадам сонца, кожным героем (іх рукамі, сківіцамі, вачыма), подыхам ветрыку. Бо цяпер для мяне фотасесія - не стрэс, дзе я баюся за ўсё! Гэта творчы працэс, казка, якую я ствараю разам з героем і для яго.
Раней я не «разумела», не бачыла гэтай магіі, не магла перадаць у кадрах тое, што адчуваю. Мне дапамаглі веды: кампазіцыі, святла, пазіравання, камунікацыі з героямі. Толькі дзякуючы гэтаму зараз я бачу тое, што так доўга хацела паказаць людзям.
І цяпер мне хочацца дапамагчы вам прайсці шлях у пошуках свайго стылю. Толькі каб вы не шукалі яго навобмацак, а паступова праходзілі ўсе этапы і бачылі, як з кожным фота расце ваша творчасць.
Каб запісацца на навучанне
Калі ласка, пакіньце заяўку, і я звяжуся з вамі ў бліжэйшы час. Буду рада абмеркаваць дэталі

