Індывідуальны майстар-клас

 Можа, у вас даўно ёсць цікавая ідэя для фотасесіі? Аднак вы баяліся, што не атрымаецца знайсці героя, лакацыю, прадумаць усе дэталі і сфатаграфаваць? Заняткі дапамогуць вас стварыць прыгожую серыю, якую захочацца пакласці ў партфоліа

План навучання

Індывідуальнае навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Знаёмтва і разбор партфоліа

На гэтай сустрэчы вы расказваеце, якія фота падабаюцца вам, што вас натхняе. Я праводжу разбор партфоліа, гляджу вашы фота і раблю акцэнт на вашых моцных кадрах. 

Лекцыя «Чаму 50% поспеху залежыць ад падрыхтоўкі?»

Вы даведаецеся, як распрацаваць «мудборд», што абавязкова трэба прадумаць перад здымкай. Для чаго патрэбны план здымкі і як яго скласці. І чаму ў выніку лепшыя кадры - тыя, што мы зрабілі не па плане. Хатняе заданне - прыдумаць ідэю і скласці план фотасесіі. Я абавязкова дапамагу вам з падрыхтоўкай 

Фотасесія-кансультацыя са мной

Па вашай ідэі, плане мы правядзем фотасесію. На здымцы я буду побач з вамі. Дапамагу з ракурсамі, позамі мадэлі, святлом, калі вы гэтага захочаце. Здыму для вас бэкстэйджы для кантэнку ў сацсеткі. 

Адбор кадраў і апрацоўка

Пасля здымкі я дапамагу адабраць лепшыя, на мой погляд, кадры, скласці цікавую серыю здымкаў. Дапамагу з кадрыраваннем, каляровай апрацоўкай

Фармат

  • Індывідуальныя кансультацыі ў афлайн
  • Зручны для вас тэмп і графік 
  • Заняткі доўжацца 1-1,5 гадзіны
  • Практыка - фотасесія на 2-2,5 гадзіны

Чаму майстар-клас будзе карысным? 

Напрыканцы навучання ў вас будзе прыгожая серыя для вашага партфоліа. Вы навучыцеся дэтальна рыхтавацца да творчых здымак і ў далейшым не баяцца ажыццяўляць вашы ідэі! У майстар-класе я сабрала ўсе самыя важныя этапы стварэння цікавай здымкі, якія і зараз дапамагаюць мне рабіць казачныя серыі з цікавымі ідэямі. 

Для матывацыі 

Не бойцеся марыць! Бо калі вельмі хочацца, можна і кантрабас на поле зацягнуць, і вялізны куб сабраць… 

Індывідуальнае навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова
Індывідуальнае навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова
Індывідуальнае навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Кошт

600 byn

Калі вы хочаце перастаць баяцца сваіх ідэй, зазірніце ў магічны свет фатаграфіі разам са мной. Запоўніце, калі ласка, форму. І я адкажу вам у бліжэйшы час

Індывідуальнае навучанне для фатографаў. Портретный и свадебный фотограф в Минске Юлия Романькова

Альбо напішыце мне

каб дамовіцца наконт навучання

BY
RU