Пра мяне
Я Юля Раманькова, партрэтны і вясельны фатограф з Мінска. Вельмі люблю творчыя фотаздымкі, падобныя на карціны, сцэны з кіно. Кадры, якія знаходзяцца паза часам. Люблю прадумваць вобразы і шукаць цікавыя лакацыі, каб кожная дэталь раскрывала героя здымкі, яго эмоцыі і стан.

У мяне ёсць адна цікавасць…
Часам перад сном альбо ў сне ў мяне з’яўляюцца новыя ідэі для фотаздымкаў. Яны ўсплываюць у галаве як карцінкі. Кадры, якія мне прысніліся, вы можаце ўбачыць ніжэй. А калі хочаце самі стаць героем наступнай ідэі з маіх мар, напішыце!
Мой падыход
Кожны чалавек для мяне — натхненне і мастацтва
- Для герояў сваіх здымак я прыдумваю цікавыя ідэі
- Вельмі адказна рыхтуюся да фотасесіі: шукаю лакацыю, падбіраю рэферэнсы і прапісваю план здымкі. Усё, каб вам не прыйшлося ні пра што думаць падчас фотасесіі і вы маглі расслабіцца. Я хачу, каб у гэты дзень вы проста захапляліся сабой.
- Я дапамагаю з вобразам на фотасесію. Можам абраць з вашага гардэроба, завітаць у касцюмерную, знайсці на WB.
- Перад здымкай мы можам сустрэцца ці сазваніцца і пагаварыць, каб вам было камфортней на фотасесіі.
Героі маіх фотасесій — людзі розных прафесій, узростаў і камплекцыі
Вам не трэба хвалявацца пра пазіраванне! Я абавязкова дапамагу. Усё пакажу і раскажу: куды пакласці руку, паставіць нагу і г.д. Я не буду ставіць вас у складаныя фэшн-позы. Я люблю лавіць задуменныя позіркі, вецер у валасах. Таму прапаную нескладаныя дзеянні: прайсціся сярод кветак, прытуліцца да дрэва і г.д. Паглядзіце самі (на відэа), як праходзіць працэс здымак.
Творчы шлях
- Я палюбіла фатаграфію яшчэ ў школе
- Ва ўніверсітэце праходзіла фотажурналістыку. Тады і зразумела, што фатаграфія — маё!
- Вывучала кампазіцыю, гісторыю, фоташоп. Напісала дыплом па фотажурналістыцы
- Зараз ужо 2 год вучуся ў крутой фоташколе AMLAB. І мне неверагодна падабаецца!
- Цікаўлюся мастацтвам і прымяняю розныя стылі ў сваіх працах

Паглядзець фотаздымкі, якія я ствараю
Па кнопках ніжэй вы можаце зазірнуць у свет сноў і казкі
Буду рада бачыць вас на сваіх здымках!
Давайце зробім цікавыя і творчыя фота для вас. Можаце пакінуць заяўку на фотасесію, і я звяжуся з вамі ў бліжэйшы час.