Групавыя заняткі

Лекцыі і практычныя заданні дапамогуць вам у пошуку свайго стылю і натхнення. Менавіта гэтыя веды калісьці дапамаглі мне знайсці свой стыль і прынеслі ўпэўненасць у сваёй працы.

План навучання

Групавое навучанне для фатографаў. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова

Знаёмтва і разбор партфоліа

На гэтым занятку вы расказваеце, якія фота падабаюцца вам, што вас натхняе. Індывідуальна для кожнага я разбіраю партфоліа. Раблю акцэнт на вашых моцных фотаздымках

Лекцыя 1

Што такое «свой» стыль? І як яго нарэшце знайсці?

На гэтым занятку вы даведаецеся, адкуль з’яўляецца натхненне. Што мы, як фатографы, можам узяць ад мастацтва? Што такое ланцужок асацыяцый, і як ён дапаможа прыдумляць ідэі

Лекцыя 2

Чаму 50% поспеху залежыць ад падрыхтоўкі? 

Вы даведаецеся, як распрацаваць «мудборд», што абавязкова трэба прадумаць перад здымкай. Для чаго патрэбны план здымкі і як яго скласці. І чаму ў выніку лепшыя кадры — тыя, што мы зрабілі не па плане 

Лекцыя 3

Прыёмы кампазіцыі

Рамка ў кадры, сіметрыя, негатыўная прастора і іншыя прыёмы. Для чаго яны патрэбныя? Як правільна карыстацца імі, каб перадаць настрой, сэнс і ідэю фотаздымка? 

Лекцыя 4

«Магічнае» святло

Як навучыцца бачыць святло і працаваць з ім? Як толькі са святлом ад акна стварыць казку? Навучымся разумець святло, каб потым яго не баяцца

Лекцыя 5

Натуральнае пазіраванне

Навучымся не заміраць у адной позе і не капіраваць іх з Pinterest. А таксама разгледзім таямніцу, як зрабіць той самы кадр як у фільме

Лекцыя 6

Камунікацыя з героямі здымкі

Чаму ўпэўнены фатограф = спакойныя героі здымкі? Як расслабіць герояў на фотасесіі. Што казаць (і рабіць), калі ўсё ідзе не па плане? 

Творчы праект

Гэта ваш фінальны праект, зроблены па вашай ідэі. Цікавая здымка для вашага партфоліа. Са мной можна будзе абмеркаваць ідэі, параіцца і папрасіць дапамогі

Фармат

  • Анлайн-лекцыі
  • 1 раз на тыдзень + хатняе заданне 
  • Заняткі доўжацца 1-1,5 гадзіны
  • Вы зможаце задаваць пытанні падчас лекцыі, а таксама ў чаце групы
  • Заняткі таксама будуць даступныя ў запісе

Чаму курс будзе карысным? 

Я ведаю, як часам раздражняе пошук таго самага стылю: доўга, незразумела, страшна. Мае заняткі дапамогуць вам лягчэй і хутчэй прайсці гэты шлях, бо вы будзеце ведаць, на што рабіць акцэнт.  У курсе я сабрала ўсе самыя важныя моманты, якія і зараз дапамагаюць мне ствараць казачныя кадры з цікавымі ідэямі. 

Для матывацыі 

паказваю вам, як я здымала калісьці даўно… 

Групавое навучанне для фатографаў. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова
Групавое навучанне для фатографаў. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова
Групавое навучанне для фатографаў. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова

А так я фатаграфую зараз

Кошт

500 byn (за ўсё заняткі: разбор партфоліа, 6 лекцый, творчы праект)

Зараз ідзе набор на мой аўтарскі групавы курс. Усяго — 10 месцаў. Калі вы таксама хочаце зазірнуць у магічны свет фатаграфіі разам са мной, запоўніце, калі ласка, форму. І я адкажу вам у бліжэйшы час

Групавое навучанне для фатографаў. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова

Альбо напішыце мне

Каб забраніраваць месца ў групе ці задаць пытанні

BY
RU