Боская служба Русалак
«Гэта было пры дзеду шведу. Усе тады верылі ў русалак, а адна цётка, нават з імі сябравала. Русалкі выглядаюць як звычайныя людзі, толькі у белым адзенні. A паказваюцца яны па начах, калі скачуць, водзяць на раскрэсах свае танцы. Русалкі гаварылі з гэтай цёткай, што не кожнаму дадзена. Жанчына гэта была дастойная Богу пражыла сто гадоу. Xтo Богу угодны, тыя іх ведалі. Русалкі — Гасподнія рабочыя. Куды Гасподзь іх пашле, туды яны і ідуць
— На якую працу іх пасылаюць?
— На божую. Ходзяць начамі, прыглядваюць каму што дапамагчы. Русалак просяць, каб усё добра выйшла. Бог пасылае русалак, каб людзей ратавалі».
З кнігі «Адкуль праўда і крыўда. Беларускія народныя легенды і былічкі»
У маёй фотагісторыі Русалка таксама не злая дзяўчына, якая заваблівае юнакоў. Яна пяшчотная, лагодная, творчая… Толькі ўжо ўсе звыклі ўспрымаць яе злой спакусніцай. Яна бяжыць ад гэтага, хаваецца ў лясах Мінскага мора і звяртаецца да вас. Яна просіць перастаць так пра яе думаць…
Як гэта фатаграфавалі?
У дзень здымкі надвор’е перадавалі цудоўнае: сонейка і ніводнай аблачынкі! Так сапраўды і было, пакуль мы не прыехалі на Мінскае мора. Рэзка, за 10 хвілін, з неадкуль наляцелі хмары, падняўся моцны вецер. А напрыканцы — сярод хмар выйшла чырвонае-чырвонае сонца над вадой. Уся гэта атмасфера дадала серыі асаблівы настрой, менавіта такой, як я і хацела. Дзякуй вялікі, прырода!