Зязюля. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова

Зязюля

Маці, якая стамілася

Адкуль зязюля, зёлкі зязюліны слёзы

Жылі дзеці з маткай. Яна захварэла і папрасіла аднаго сына, каб ён падаў ёй вады. А ён сказаў, 

— Не буду я падаваць! Можаш сама ўзяць гэтай вады.І пайшоў з хаты. 

А маці сабрала сілы, устала каля акна. Стаяла, стаяла, ператварылася ў зязюлю і паляцела. Калі яна ляцела над гэтымі дзецьмі — закукавала. А яны тады па голасе пачулі, што гэта іхняя маці. Сталі крычаць, пабеглі за ёй, а яна паляцела праз лясы. Пакуль дзеці беглі, у іх ужо ногі пасціраліся да крыві, кроў капала. І вось з таго часу растуць такія кветкі — зязюліны слёзы. Гэта такая трава — у лесе расце. І мох каля яе чырвоны. Ён чырвоны ад крыві, таму што дзеці пакалолі ногі, калі даганялі маці. Прасілі яе вярнуцца і абяцалі, што будуць слухацца. Але яна не вярнулася. 

І лятае зязюлька, і не хоча ўжо мець сваіх дзетак, таму што тыя, што былі ў яе, непаслухмяныя. Вось таму яна сваіх дзетак і не мае. Калі знясе яечка, то імкнецца ў чужое гняздо ўкінуць. І іншыя птушкі выседжваюць яе яечка. 

З кнігі «Адкуль праўда і крыўда. Беларускія народныя легенды і былічкі»  

У маёй фотагісторыі Зязюля — стомленая маці. У яе няма падтрымкі, яе не чуюць. І што яшчэ застаецца ёй рабіць, калі апошнія сілы ўжо скончыліся? 

Зязюля. Партрэтны і вясельны фатограф у Мінску Юлія Раманькова

Як гэта здымалі?

Героямі гэтай гісторыі сталі Лабус Фаіна, маці траіх дзяцей, і яе малодшы сын Арсеній. 

Фотапраект здымаўся ў цудоўным беларускім музеі на Ракуцёўшчыне. Калісьці там правёў лета беларускі пісьменнік Максім Багдановіч. Цяпер здымала свой праект пра «Легенды» я.

Лес, у якім маленькі хлопчык шукаў сваю маці, знаходзіцца ў вёсцы Слопішча (Пухавіцкі раён). Гэтыя мясціны — маё натхненне і душа, бо там праходзіла маё дзяцінства. 

BY
RU