
Фатограф Юлія Раманькова
Прывітанне! Я здымаю дзяўчат і каханне ў Мінску (магу выязджаць і ў іншыя гарады Беларусі). Люблю душэўныя і творчыя кадры. Буду вельмі радая бачыць вас на сваіх здымках!
Пытанні і адказы
Я не ўмею пазіраваць, што рабіць?
Не хвалявацца! Я абавязкова дапамагу вам з пазіраваннем. Усё пакажу і раскажу: куды пакласці руку, паставіць нагу і г.д. Я не буду прапаноўваць вам складаныя фэшн-позы. Я люблю лавіць задуменныя позіркі, вецер у валасах. Таму прапаную нескладаныя дзеянні: прайсціся сярод кветак, прытуліцца да дрэва і г.д. Вам не прыйдзецца думаць ні пра што на фотасесіі. Сачыць за ўсім буду я. А вам застанецца толькі насалоджвацца сваёй прыгажосцю.
Колькі доўжыцца фотасесія?
У сярэднім 1,5-2 гадзіны. Я ніколі не сачу за часам да кожнай хвіліны. Важна, каб вы паспелі расслабіцца! І калі мы засталі неверагодны захад сонейка, абавязкова зловім гэты момант. Фотасесія заканчваецца, калі мы разам разумеем, што ўсё гатова!
У мяне няма вобраза для здымкі
Я абавязкова дапамагу! Зазвычай, мы падбіраем адзежу разам з героямі здымак з іх гардэроба. Аднак ёсць і іншыя варыянты. Мы разам можам завітаць, напрыклад, у касцюмерную Беларусьфільма. Там вялізны выбар адзення напракат (і па прыемным кошце). Таксама я магу пашукаць для вас варыянты на WB і даслаць артыкулы.
А дзе фатаграфавацца?

Напішыце мне
Давайце падбяром для вас цікавую ідэю здымкі і зробім неймаверную прыгажосць! Я абавязкова з усім дапамагу